Место убийства. Фота БелТА

Меркаваным матывам учынення двайнога забойства ў вёсцы Каменная Горка Мінскага раёна з'яўляецца сварка на глебе асабістых непрыязных адносінаў, паведаміў афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці Таццяна Беланог. 

Нагадаем, злачынства было ўчыненае днём 11 верасня. 

Паводле інфармацыі Міністэрства ўнутраных спраў, непрацоўны жыхар Мінска 1954 года нараджэння ў доме былой жонкі ў сварцы стрэлам з абрэза паляўнічай стрэльбы забіў сталічную жыхарку 1960 года нараджэння, пенсіянерку, пасля чаго ў доме мясцовай жыхаркі 1982 года нараджэння стрэлам з гэтага ж абрэза забіў яшчэ адну пенсіянерку, мінчанку 1958 года нараджэння, і ўцёк. 

Труп падазронага ва ўчыненні двайнога забойства 60-гадовага мінчаніна Аляксандра Каранеўскага падчас аператыўна-вышуковых і пошукавых мерапрыемстваў найшлі супрацоўнікі міліцыі. У адным з дамоў у Мінскім раёне, якія будуюцца, ён скончыў жыццё самазабойствам — павесіўся. Побач з ім быў знойдзены абрэз паляўнічай стрэльбы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?