Кандыдат у прэзідэнты, старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі (ЛДП) Сяргей Гайдукевіч выступае супраць размяшчэння замежных ваенных баз у Беларусі.
Як заявіў Гайдукевіч 14 верасня на прэс-канферэнцыі ў Мінску, ён «вельмі хоча, каб у дачыненні да Беларусі прыпынілі санкцыі». «Ужо шмат гадоў мы гаворым, што гэта ні да чаго не прыводзіць: ні да развіцця грамадзянскай супольнасці, ні да развіцця адносін з ЕС», — сказаў лідар ЛДП. Ён лічыць, што Беларусь зрабіла «дзясяткі крокаў у напрамку да Еўропы». «Я лічу сябе еўрапейцам, мы знаходзімся ў еўрапейскай дзяржаве», — заявіў кандыдат у прэзідэнты.
Паводле яго слоў, адмовіцца ад такіх баз Беларусь змагла б пасля адмены еўрапейскіх санкцый.
«Побач з нашай краінай «міралюбнае» НАТА размясціла новыя базы на тэрыторыі краін, што знаходзяцца побач. Але калі хочаце, каб Беларусь была міралюбнай дзяржавай, зніміце хоць бы санкцыі. Я — супраць замежных баз. Але калі з аднаго боку будзе ЕС, які не здымае санкцыі, не дае нармальна развівацца, а з іншага боку — дзяржава, з якой мы актыўнай супрацоўнічаем, то што рабіць у такой сітуацыі?» — сказаў Гайдукевіч.
«Калі хочаце, каб не было замежных баз, то зрабіце хоць бы нейкі намёк», — дадаў ён, адрасуючы гэтыя словы да Еўрасаюза.