ФК БАТЭ афіцыйна паведамляе, што ўсе білетныя пакеты на хатнія матчы ў групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаў, што паступілі ў продаж, распрададзеныя.

Тым не менш у тых, хто не паспеў забраніраваць сабе месца на восеньскія гульні дружыны Аляксандра Ермаковіча з італьянскай «Ромай», іспанскай «Барселонай» і нямецкім «Баерам»,

яшчэ можа з'явіцца шанец купіць адзінкавыя квіткі.

Калі ад часткі сваёй квоты адмовіцца УЕФА або клуб-супернік, тады незапатрабаваныя квіткі на канкрэтны паядынак паступяць у продаж, паведамляе сайт клуба.

Продаж пакетаў (квіткі на тры гульні адразу) пачаўся 9 верасня, але тады яны прадаваліся ўладальнікам сезонных абанементаў.

Сёння а 15-й меўся пачацца продаж пакетных білетаў усім ахвотным.

БАТЭ ў групавым раўндзе ЛЧ стартуе у сераду, 16 верасня, гасцявым матчам з «Баерам». 29 верасня — матч з «Ромай» у Барысаве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?