Аб гэтым заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кіраўніком Таджыкістана Эмамалі Рахмонам.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў вялікую працавітасць таджыкскага народа. Ён звярнуў увагу на тое, што, нягледзячы на складаныя ўмовы для земляробства, тут атрымліваюць два ўраджаі збожжа і практычна падышлі да таго, каб забяспечваць свае патрэбнасці. «Гэта вялікае дасягненне», - лічыць беларускі лідар. Ён выказаў перакананне, што ў такога працавітага народа абавязкова добрае будучае.

«Я разумею, што вам складана. Прырода падкідвае розныя сюрпрызы. Вы ведаеце, мы гатовы вам дапамагчы ў любую хвіліну», - падкрэсліў кіраўнік Беларусі.

Ён адзначыў, што закрытых тым у беларуска-таджыкскіх адносінах няма. Беларусь адкрыта для развіцця ўзаемадзеяння па шырокім спектры: ад прамысловасці і сельскай гаспадаркі да абараназдольнасці. «Мы гатовы супрацоўнічаць ва ўсіх напрамках, і ўсё, што мы можам, - мы заўсёды гатовы рабіць для нашых братоў таджыкаў», - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

«Ведаю, што вы прыкладаеце грандыёзныя намаганні па забеспячэнні бяспекі ў рэгіёне. Гэта няпроста даецца, але вы мужна змагаецеся за мір і спакой у сваёй дзяржаве», - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Ён дадаў, што гэтыя праблемы будуць абмеркаваны на маючым адбыцца пасяджэнні Савета калектыўнай бяспекі АДКБ. «Вы нашы блізкія родныя браты, і мы, зразумела, павінны рабіць усё, каб ваш народ адчуваў сябе ў бяспецы», - лічыць кіраўнік беларускай дзяржавы. 

Эмамалі Рахмон звярнуў увагу на тое, што ў Таджыкістане са шчырымі пачуццямі, сімпатыяй ставяцца да беларускага народа. «Нас радуе, што беларуска-таджыкскае ўзаемадзеянне прадаўжае развівацца ўстойліва, дынамічна», - сказаў Прэзідэнт Таджыкістана. На яго думку, сустрэчы і перагаворы на вышэйшым узроўні дэманструюць агульную зацікаўленасць да паступальнага развіцця беларуска-таджыкскіх адносін па ўсім спектры супрацоўніцтва. «Упэўнены, што сумеснымі намаганнямі мы зможам узняць узровень шматпланавага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва на больш высокі», - падкрэсліў Эмамалі Рахмон.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?