З крыгі, што адкалолася й паплыла ў Ахоцкае мора, расейскія раватальнікі зьнялі 755 рыбакоў. Рыбакі адколваюцца штогод, але столькі аматараў рыбалкі сплылі ў мора ўпершыню.

Ахвотных чым хутчэй уратавацца было так шмат, што яны ледзь не патамілі шлюпку і не перакулілі верталёт.

Сахалінскім ратавальнікам даволі часта даводзіцца здымаць рыбакоў з крыгаў. За 10 гадоў у вобласьці ўзьнікала 41 падобная сытуацыя, агулам уратавалі больш за 2 тысячы чалавек.

Цікава, што напярэдадні МНС вобласьці зьвярнулася да жыхароў з просьбай не выходзіць на лёд. Але сахалінцы праігнаравалі гэтае паведамленьне. На апэрацыю па ратаваньні толькі паводле папярэдніх падлікаў МНС выдаткавала каля аднаго мільёна рублёў.

Паводле Deita.ru

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0