Старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Павел Калаўр не выключае ўмацавання беларускага рубля да канца 2015 года. Аб гэтым ён заявіў у эфіры праграмы «Карціна свету» тэлеканала «РТР-Беларусь». 

Калаўр, у прыватнасці, звярнуў увагу, што «плаваючы» валютны курс «можа «плаваць» і ў адзін бок, і ў іншы бок».

«Я не выключаю сітуацыю, што да канца года пры змяненні кан`юнктуры на цану на нафту, у першую чаргу непасрэдна сітуацыі ў нашых суседзяў, мы будзем назіраць зваротны трэнд — умацаванне беларускага рубля адносна кошыка валют, у прыватнасці да таго ж долара або еўра», — сказаў кіраўнік Нацбанка.

«Фіксаваны курс не ў стане адэкватна рэагаваць, калі мае месца на сусветных рынках значная валатыльнасць, — адзначыў Калаўр. — Гэта значыць ваганні па цане на нафту, на іншыя рэсурсы, ёсць дэвальвацыйныя працэсы ў суседзяў, і фіксаваны курс на гэта не рэагуе. У выніку накопліваюцца дысбалансы, якія рана ці позна праяўляюцца праз разавыя дэвальвацыі».

«Плаваючы» курс чым добры? Ён адразу ж рэагуе на кан`юнктуру, якая складваецца на міжнародных рынках, ён рэагуе на ўнутраныя попыты і прапановы. І, адпаведна, ён дазваляе адаптавацца да ўсіх кан`юнктурных змяненняў, да розных шокаў і правільна выбудаваць адпаведныя чаканні», — падкрэсліў Павел Калаўр.

«Калі мы будзем штучна стрымліваць курс нацыянальнай валюты, то канкурэнтаздольнасць нашай прадукцыі будзе падаць. Гэта будзе падаць экспарт і, адпаведна, рана ці позна гэта можа прывесці да істотнай карэкціроўкі курсу. Тое, што мы назіралі і ў папярэднія разы ў нашай краіне», — сказаў старшыня праўлення Нацбанка.

З 1 лютага Нацбанк перайшоў да новага рэжыму манетарнай палітыкі — манетарнага таргетавання, якое мае на ўвазе кантроль за велічынёй грашовай масы з мэтай стрымлівання інфляцыі. Адна з ключавых асаблівасцей гэтага рэжыму прадугледжвае дастаткова гнуткую сістэму курсаўтварэння («плаваючы» курс), да якой Нацбанк перайшоў адначасова з увядзеннем гэтага рэжыму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?