Музыка11

Oktoberfest у Камарове: пачне Trubetskoy, а скончаць Dzieciuki

З 25 верасня да 10 кастрычніка ў загарадным комплексе Камарова, што ў 5 кіламетрах ад Мінску, пройдзе свята жывой музыкі і гастранамічнага задавальнення Oktoberfest, у межах якога адбудзецца пяць канцэртаў вядучых гуртоў Беларусі.

Свята праходзіць пад слоганам «Хмель жывой музыкі!», у яго межах запланавана багата цікавостак. Штодня з 25 верасня да 10 кастрычніка на тэрыторыі загараднага комплексу «Камарова village» будуць працаваць зоны актыўнасці, праводзіцца конкурсы і спартовыя мерапрыемствы і, канечне ж, гасцей чакаюць далікатэсы і прысмакі.

«Мы ўзялі за назву вядомы брэнд Oktoberfest, бо ён найлепш перадае сутнасць таго, што будзе адбываецца цягам гэтых двух тыдняў: гэта жывая музыка, забавы і гастранамічнае задавальнне. Пры гэтым зразумела, што пры пераносе на сваю глебу, мы напоўнім гэты брэнд і нацыянальным каларытам», – заяўляе адзін з арганізатараў Андрэй Касцяневіч. 

У межах свята запланаваная багатая музычная праграма – па пятніцах і суботах пройдзе 5 файных канцэртаў з удзелам вядучых гуртоў Беларусі. На адкрыцці 25 верасня выступяць гурты Trubetskoy, N.R.M. і Pawa. 26 верасьня ў межах рок-дня сыграюць Neuro Dubel, The UNB і Leibonik. 2 кастрычніка будзе гучаць блюз і блюз-рок ад Bluesville Station, праекту «П’яныя госці» і гурту «Крама». 3 кастрычніка на фольк-дні чакаюцца сэты ад гуртоў «Рокаш», «Папараць» і «Палац», а закрые беларускі Oktoberfest панк-дзень 10 кастрычніка, на якім сыграюць «Тлушч», Pomidor/off і Dzieciuki. Весці ўсе канцэрты будзе шоўмэн Усевалад Сцебурака.

Канцэрты адбудуцца ва ўтульнай кавярні «Камарова village», а ўсе астатнія мерапрыемствы – на ўсёй тэрыторыі загарадняга комплексу. Па суботах будзе працаваць дзіцячы лагер Kids Village.

Прыязджаць у Камарова (5 км. ад МКАД па Слуцкай шашы) можна на ўласным транспарце – схема праезда. Таксама ў дзень канцэртаў для гледачоў будуць арганізаваныя бясплатныя маршрутныя таксі з д/с Дружная-Камарова, Камарова – д/с Дружная з 15.30 да 0.00.

Пачатак забаўляльнай праграмы штодня – у 16.00, канцэрты пройдуць з 18.00 да 22.00

Квіткі ў папярэднім продажы можна набыць праз Kvitki.by: на адзін канцэрт ён будзе каштаваць 200 000 руб. (з улікам камісіі аператара). Даступныя таксама абанементы: на два канцэрты – 300 000 руб., на тры канцэрты – 400 000 руб., на чатыры канцэрты – 500 000 руб., на пяць канцэртаў – 600 000 руб. (усе кошты з улікам камісіі аператара).

Інфалінія: +375 29 676-81-95. Браніраванне столікаў на канцэрт – +375 44 538-89-88. Па пытаннях супрацоўніцтва – +375 29 690-89-79.

Падрабязнасці можна дазнацца ў афіцыйных суполках УКантакце і Facebook

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Медсястра з Лепеля закахалася ў расійскага вайскоўца і паехала наёмніцай на фронт ва Украіну

Медсястра з Лепеля закахалася ў расійскага вайскоўца і паехала наёмніцай на фронт ва Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

90 гадзін у чарзе. Калапс на мяжы з Польшчай працягваецца2

У Мінску заўважылі двор, засеяны цюльпанамі ВІДЭА1

Фрыдрых Мерц выступіў супраць міру ва Украіне на ўмовах Масквы10

У Вашынгтоне і Кіеве раскрытыкавалі прапанаванае Пуціным трохдзённае перамір'е8

У Літве ўрад хоча дазволіць работнікам браць бальнічныя на даверы, без паходаў у паліклініку

У Гродне пабудуюць два новыя гандлёвыя цэнтры

Лаўроў запатрабаваў, каб увесь свет прызнаў расійскімі акупаваныя тэрыторыі Украіны8

«Крумкачы» прадставілі сваю новую форму. Яна з выцінанкай3

Пуцін абвясціў трохдзённае перамір'е ў гонар 80-годдзя Перамогі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Медсястра з Лепеля закахалася ў расійскага вайскоўца і паехала наёмніцай на фронт ва Украіну

Медсястра з Лепеля закахалася ў расійскага вайскоўца і паехала наёмніцай на фронт ва Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць