Народны артыст СССР Міхай Валанцір, які сыграў Будулая ў фільме «Цыган», памёр у Малдавіі на 82-м годзе жыцця.

У апошнія месяцы жыцця акцёр знаходзіўся ў цяжкім стане ў шпіталі горада Бельцы. У яго было анкалагічнае захворванне і дыябет з ускладненнямі на вочы. У апошнія гады Валанцір амаль нічога не бачыў. З 1990-х гадоў ён перанёс некалькі аперацый.

Тым не менш акцёр да 2014 года працягваў служыць у тэатры.

Міхай Валанцір нарадзіўся ў Малдове ў 1934 годзе. За сваю доўгую кар'еру ён сыграў у мностве вядомых фільмаў. Сярод іх — «У зоне асаблівай увагі», «Ад Буга да Віслы», «Сляды пярэваратня» ды іншыя карціны. Самай вядомай яго роляй застаецца Будулай Раманаў з тэлефільмаў «Цыган» і «Вяртанне Будулая».

Акцёр быў удастоены званняў Народны артыст Малдаўскай ССР і Народны артыст СССР, а таксама з'яўляўся лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі РСФСР.

Валанцір у асноўным жыў у родным горадзе Бельцы і рэдка яго пакідаў. Ён актыўна служыў у малдаўскіх тэатрах у якасці акцёра і рэжысёра. У 2014 годзе на экраны выйшаў першы дакументальны фільм пра акцёра.

kp.md

kp.md

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?