Пра гэта пісьменнік, кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года напісаў у сваім фэйсбуку. Уладзімір Някляеў, нагадаем, браў удзел у пікеце, арганізаваным Мікалаем Статкевічам, што прайшоў каля мінскага ГУМа 10 верасня.

фота Сяргея Гудзіліна

фота Сяргея Гудзіліна

«Патэлефанавалі з органаў (міліцэйскіх), настойліва прапанавалі прыйсці, каб даць тлумачэнні па ўдзеле ў пікеце 10 верасня. Для прыняцця рашэння, — напісаў ён. — Канстытуцыі РБ, якая нават у тым знявечаным выглядзе, які надаў ёй цяперашні беларускі рэжым, дае мне, як і кожнаму грамадзяніну Беларусі, права свабодна выяўляць сваю грамадзянскую пазіцыю».

«Падчас выбарчых кампаній гэтае права яшчэ й падмацаванае 45 артыкулам Выбарчага кодэксу. Тыя «праваахоўнікі», якія пазбаўляюць мяне, усіх грамадзян Беларусі гэтага права, не даюць магчымасці яго рэалізаваць, і ёсць найпершыя правапарушальнікі. Кіруючыся падзаконнымі дэкрэтамі, указамі, загадамі, інструкцыямі, яны служаць не закону, а беззаконню.

Вось і ўсе мае тлумачэнні», — зазначыў палітык.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0