17 верасня (чацвер) у кнігарні «логвінаЎ» (Мінск, Незалежнасці, 37а) адбудзецца прэзентацыя беларускага выдання кнігі Вільгельма Гаўфа «Казкі», якая выйшла ў серыі СБП «Кнігарня пісьменніка» і часопіса «Прайдзісвет» «Пастскрыптум».

З удзелам перакладчыкаў. Уваход — вольны. Пачатак а 19-й.

У кнігу ўвайшлі творы «Караван», «Каліф-бусел», «Выратаванне Фацімы», «Несапраўдны прынц», «Александрыйскі шэйх і яго нявольнікі», «Гісторыя Альмансора» (усе пераклаў Ігар Крэбс), «Карабель прывідаў», «Халоднае сэрца» (абедзве — Альгерд Бахарэвіч), «Адсечаная рука» (Наталля Давыдоўская), «Маленькі Мук» (Аляксей Жбанаў), «Карлік Нос», «Малады англічанін» (Уладзімір Папковіч). Укладальніца — Ганна Янкута.

Суправаджаюць том нямецкага казачніка ілюстрацыі мастачкі Кацярыны Дубовік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0