herald.co.uk
Прэзідэнт Зімбабвэ Роберт Мугабэ выступіў на цырымоніі адкрыцця парламента з прамовай, якую ён адзін раз ужо казаў. Як мяркуецца, з тымі ж словамі ён звярнуўся да нацыі ў мінулым месяцы.
Як перадае Франс прэс, 91-гадовы лідар прачытаў 25-хвілінную прамову да канца, па ўсёй бачнасці, не заўважыўшы памылкі.
Урадавая газета Herald паведамляе, што ў блытаніне з выступамі вінаватыя памочнікі прэзідэнта. Па словах прэс-сакратара Мугабэ Джорджа Чарамбы, лідар Зімбабвэ прачытае патрэбную прамову пазней у гатэлі ў сталіцы Харарэ.
Мугабэ ўзначальвае краіну з 1980 года. Яго чарговы прэзідэнцкі тэрмін заканчваецца ў 2018 годзе.
0
0
0
0
0
0