У рэанімацыі Жыткавіцкай раённай бальніцы памёр 28-гадовы мясцовы жыхар, якога ўдарыла нажом у грудзі 24-гадовая сужыцелька.

Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава, трагедыя адбылася ў адной з кватэр райцэнтра 13 верасня а 7-й раніцы. Абодва ранкам вярнуліся з гасцей, былі ў стане алкагольнага ап'янення. Паміж сужыцелямі ўзнікла сварка на глебе рэўнасці. Мужчына схапіў кухонны нож і нанёс удар жанчыне ў калена. Тая выхапіла нож і нанесла ў адказ некалькі удараў у вобласць грудной клеткі. Затым жанчына выклікала хуткую дапамогу, пацярпелага даставілі ў бальніцу, дзе ён і памёр.

Распачата справа па частцы 3 артыкула 147 КК (нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў, якія выклікалі смерць па неасцярожнасці). Падазраваная затрыманая, змешчаная ў ізалятар, вядуцца следчыя дзеянні.

І падазраваная, і яе ахвяра раней не былі судзімыя. Дзяцей у іх няма. Мужчына працаваў на адным з прыватных прадпрыемстваў рабочым. Жанчына збіралася з'ехаць на заробкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?