Ігар Стралкоў (Гіркін)

Ігар Стралкоў (Гіркін)

Былы лідар баевікоў Славянска Ігар Стралкоў-Гіркін назваў «трызненнем» словы экс-прэм'ера самаабвешчанай ДНР Аляксандра Барадая пра тое, што ахова Барадая вывезла Стралкова з Данбаса звязаным. Пра гэта выданню «Газета.Ru» заявіў сам Стралкоў.

«Гэты трызненне я не каментую, усё», — адзначыў Стралкоў.

Раней у інтэрв'ю амерыканскай газеце The Washington Post Барадай распавёў падрабязнасці змены ўлады ў ДНР летам 2014 года. У прыватнасці, ахове Барадая нібыта прыйшлося звязаць Ігара Стралкова, каб вывезці яго за межы Данбаса. Пры гэтым былы прэм'ер абазваў Стралкова «вясковым вар'ятам».

Барадай цяпер знаходзіцца ў Маскве і займаецца развіццём свайго кансалтынгавага бізнесу. «Кансалтынг — інтымны бізнес, які патрабуе індывідуальнага падыходу», — адзначыў Барадай.

Ігар Стралкоў (Гіркін) пасля сыходу з пасады міністра абароны «ДНР» пакінуў тэрыторыю Данбаса. Пасля адстаўкі вядзе грамадскую дзейнасць, часта выступаючы з крытычнымі каментарамі ў адрас кіраўніцтва «ДНР» і «ЛНР».

Чытайце таксама
Гіркін (Стралкоў): Спроба далучыць Данбас не ўдалася ВІДЭА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0