Казахскі тэнге пасля асноўнай гандлёвай сесіі пераадолеў адзнаку ў 300 тэнге за 1 даляр, паведамляе ў сераду, 16 верасня, Казахстанская фондавая біржа.

Казахскі тэнге пераадолеў адзнаку ў 300 тэнге за 1 даляр упершыню пасля таго, як Нацбанк адпусціў валюту ў вольнае плаванне.

Па дадзеных агрэгатара kurs.kz, курс продажу даляра ў 300 тэнге быў усталяваны ў многіх нябанкаўскіх абменных пунктах Алматы. Казахстанская фондавая біржа ўжо паведаміла аб правядзенні некалькіх здзелак па новым курсе. Пры гэтым афіцыйны курс даляра на 16 верасня складае 276,83 тэнге.

Цяпер абменныя пункты ў Астане і Алма-Аце прыпынілі продаж даляраў ЗША і еўра з-за дэфіцыту валюты.

20 жніўня тэнге быў дэвальваваны на траціну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?