Кіраўнік ФХ РБ Ігар Рачкоўскі ў размове з журналістам «Прессбола» заявіў, што федэрацыя прымае ўдзел у стварэнні аб'яднанай Еўрапейскай лігі.

— Ліга чэмпіёнаў — не адзіны варыянт для нашых клубаў. Ёсць ідэя арганізацыі аб'яднанай Еўрапейскай лігі. Фінансава яна, вядома, будзе больш сціплай за КХЛ, але гэта будзе бізнес-праект з выразнымі правіламі гульні. Гэта нам цікава і мы, упэўненыя, будзем цікавымі. Зноў жа падкрэслю: гэта не нейкая крыўда за апошнія рашэнні КХЛ. І ліга, і расійская федэрацыя хакея і Мінспорту вольныя рабіць тое, што яны лічаць патрэбным. А мы, у сваю чаргу, неяк на тое рэагуем і робім тое, што лічым патрэбным самі.

— Ці хутка адбудзецца рэальны старт Еўрапейскай лігі?

— На ўзроўні кансультацый, абмеркаванняў і падлікаў праца ўжо ідзе, у тым ліку і з нашым удзелам. Зразумела, патрэбны нейкі час. Але не думаю, што празмерна доўгі. Гэта блізкая перспектыва: год-два.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?