Сёння ў Мінску каля ГУМа актывісты Аб'яднанай грамадзянскай партыі правялі пікет памяці зніклага палітыка Віктара Ганчара і яго сябра Анатоля Красоўскага.

У пікеце ўдзельнічалі некалькі дзясяткаў чалавек.

Віталь Рымашэўскі таксама ўдзельнічаў у акцыі.

Віталь Рымашэўскі таксама ўдзельнічаў у акцыі.

Шмат людзей падыходзілі, чыталі лістоўкі, але хутка сыходзілі. На Анатоля Лябедзьку быў складзены пратакол аб парушэнні правядзення масавых мерапрыемстваў. Падрабязнасці глядзіце ў відэа:

Цікава тое, што пратакол складаў той самы міліцыянт, што і на пікеце «За свабодныя выбары». 

Пасля складання пратаколу міліцыянт зайшоў у двор, дзе стаяў бус і машына са звычайнымі нумарамі. Міліцыянт сеў у легкавое аўто, пасля да машыны падыйшлі і асобы ў цывільным.

Жоўты бус — для спартова апранутых хлапцоў, легкавы аўтамабіль — для іх кіраўнікоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?