Такую задачу А. Лукашэнка паставіў сёння ў час справаздачы дырэктара адміністрацыі ПВТ Валерыя Цапкалы, паведамілі БЕЛТА у прэс‑службе прэзідэнта.

На сустрэчы абмяркоўваліся пытанні праектавання і будаўніцтва Парку. Цяпер актыўна вядзецца будаўніцтва першага будынка, у якім размесцяцца адміністрацыя, цэнтр па падрыхтоўцы і перападрыхтоўцы кадраў, частка кампаній — рэзідэнтаў Парку і бізнес‑інкубатар для кампаній‑пачаткоўцаў, як беларускіх, так і замежных. Валерый Цапкала падкрэсліў, што «будаўніцтва асноўнай часткі ПВТ стрымліваецца працэсам праектавання».

Аляксандру Лукашэнку даложана аб выніках дзейнасці Парку высокіх тэхналогій у 2007 годзе. Так, рост аб’ёмаў вытворчасці і экспарту ПВТ у 2007 годзе ў параўнанні з 2006 годам склаў амаль 210 працэнтаў.

Закранута было таксама пытанне падрыхтоўкі спецыялістаў у сферы інфармацыйных тэхналогій.

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0