Незвычайная акцыя «Прыехаў на працу на ровары — атрымай апельсін!» адбудзецца ў Мінску 18 верасня.

Актывісты Мінскага веласіпеднага таварыства і Цэнтра экалагічных рашэнняў заахвоцяць садавінай мінчан, якія штодня карыстаюцца роварам — для паездак на працу або вучобу, і ў тым ліку скарысталіся роварам ў гэты дзень. Прыхільнікам гэтага экалагічнага віду транспарту садавіну будуць раздаваць на некалькіх ажыўленых вуліцах горада. Так арганізатары акцыі хочуць аддзячыць тым, хто выбірае «зялёны» транспарт і паляпшае не толькі сваё здароўе, але і спрыяе зніжэнню выкідаў ад аўтатранспарту. 

Акцыя з'яўляецца адным з мерапрыемстваў Тыдня еўрапейскай мабільнасці, у якім сёлета возьмуць удзел каля 1,5 тыс. гарадоў Еўропы. Кульмінацыяй Тыдня мабільнасці стане Сусветны дзень без аўтамабіля (адзначаецца 22 верасня).

Асноўныя мерапрыемствы Дня без аўтамабіля ў Мінску сёлета адбудуцца 22 верасня ў Лошыцкім парку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?