Фота БелТА

Фота БелТА

Праблемы генеалогіі роду Радзівілаў XV—XXI стагоддзяў абмяркуюць удзельнікі міжнароднага круглага стала, які пройдзе 17 верасня ў Нацыянальным гісторыка-культурным музеі-запаведніку «Нясвіж». Пра гэта паведаміў намеснік дырэктара па навуковай рабоце ўстановы культуры Дзмітрый Яцкевіч.

У мерапрыемстве ўдзельнічаюць каля 30 спецыялістаў, сярод якіх вядомыя гісторыкі, архівісты, спецыялісты ў галіне генеалогіі і геральдыкі, краязнаўцы і музейныя работнікі Беларусі і Польшчы.

«У 2015 годзе адзначаюцца дзве важныя юбілейныя даты гісторыі роду Радзівілаў: 500 гадоў з дня нараджэння «некаранаванага караля Літвы» Мікалая Радзівіла Чорнага і 175 гадоў з дня нараджэння Марыі Дароты дэ Кастэлян Радзівіл, францужанкі па паходжанні, якая нямала зрабіла для адраджэння фамільнай рэзідэнцыі ў Нясвіжы. Менавіта гэта і паслужыла падставай для арганізацыі мерапрыемства», — адзначыў Дзмітрый Яцкевіч.

Удзельнікі круглага стала выступяць з дакладамі, у якіх закрануты тэмы генеалогіі князёў Радзівілаў, іх месца сярод арыстакратыі і манаршых дынастый Еўропы XVI—XX стагоддзяў, малавядомых ліній роду, а таксама асаблівасцяў радзівілаўскай геральдыкі. Акрамя таго, будуць прадстаўленыя архіўныя дакументы і вынікі апошніх даследаванняў, прысвечаных Радзівілам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?