uefa.com

uefa.com

У матчы першага тура групавога этапу Лігі чэмпіёнаў супраць нямецкага «Баера» 16 верасня Аляксандр Глеб атрымаў траўму, паведаміў галоўны трэнер БАТЭ Аляксандр Ермаковіч на прэс-канферэнцыі пасля заканчэння сустрэчы.

«У Сашы мышачнае пашкоджанне, якое не дазволіла яму дагуляць матч. Наколькі яно сур'ёзнае, мы даведаемся пасля дыягностыкі. Зразумела, што траўма непрыемная», — сказаў Ермаковіч.

Як паведаміў прэс-аташэ БАТЭ Сяргей Дашкевіч, вынікі медыцынскага абследавання Глеба будуць вядомыя ў хуткім часе.

Глеб быў заменены на 30-й хвіліне першага тайма пры ліку 1:1 (Мілунавіч, 13 — Мехмедзі, 4). «Баер» атрымаў буйную перамогу — 4:1, забіўшы ў другім тайме тры мячы (Хакан Чжалханалу, 47, 76, з пенальці, Эрнандэс, 59).

«Перш за ўсё мы шмат памыляліся, — зазначыў Ермаковіч. — Праўда, да гэтых памылак нас прымушаў сапернік сваёй шчыльнай гульнёй. Мы да такога націску з яго боку, на жаль, былі не гатовыя. Да таго ж нам зусім не ўдаўся пераход з абароны ў атаку. Пры спробах контратакаваць «Баер» нас накрываў і арганізоўваў вострыя «абороткі». Нам хацелася б згуляць больш адказна пры арганізацыі контратакі і прынамсі пры страце мяча не дазваляць гаспадарам даводзіць справу да пагроз нашым варотам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?