Верш з пошты Рэдакцыі.
За свабоду стань пад светлыя сцягі
Побач са мною.
Справядлівасць крок за крокам адстаім
І пераможам!
Будзе шчаслівы вольны шлях
Бо дапаможа
Наш бел-чырвона-белы сцяг,
Наш герб Пагоня.
За дзяржаву стань пад светлыя сцягі
Побач са мною.
Незалежнасць крок за крокам адстаім
І пераможам!
Будзе шчаслівы вольны шлях
Бо дапаможа
Наш бел-чырвона-белы сцяг,
Наш герб Пагоня.
Беларусы! На сваёй святой зямлі,
Разам са мною,
Веліч мовы крок за крокам адстаім
І пераможам.
Будзе шчаслівы вольны шлях -
Бог дапаможа!
Наш - бел чырвона белы сцяг,
Наш герб - Пагоня.