Візавыя цэнтры ў Беларусі аднавілі прыём дакументаў ад насельніцтва на падачу віз.

Пра гэта БелТА паведамілі ў візавых цэнтрах некалькіх краін у Беларусі.

У візавым цэнтры Грэцыі, у прыватнасці, адзначылі: «Сёння мы аднавілі прыём дакументаў ад фізічных асоб. Консульскі збор аплачваецца ў беларускіх рублях па курсе, узгодненым дадаткова на дзень аплаты».

***

У сераду, 16 верасня, візавыя цэнтры па ўсёй краіне спынілі прыём дакументаў ад кліентаў і часова прыпынілі працу. Прычына — у новых правілах правядзення валютных аперацый, прынятых Нацбанкам. Дакумент забараніў пасярэднікам браць з кліентаў консульскі збор у еўра або ў доларах, як гэта было раней, і абавязаў праводзіць усе разлікі толькі ў беларускіх рублях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?