Таргі ў Мінску 18 верасня скончыліся чарговым зніжэннем даляра. Сёння даляр знізіўся на 105 рублёў да 17 531 беларускага.
Учора даляр знізіўся на 84 рублі.
Еўра, наадварот, сёння вырас на 26 рублёў да 19 989.
Расійскі рубель знізіўся на 2,27 да 266,86.
Гістарычны максімум даляра быў зафіксаваны на таргах 10 верасня — 17 840 беларускіх рублёў.