Намер адкрыць у Гродне санаторый з ужываннем усходніх методык выказалі кітайскія інвестары. Пляцоўкай выбралі былы дзіцячы летнік «Лясная казка» ў Пышках. Аднак выйграць таргі не змаглі.

За ўчастак у Пышках, выстаўлены ўжо чацвёрты раз гродзенскім аблспажыўсаюзам па цане прыкладна $253,000 вырашыла патаргавацца і гродзенская кампанія СТАА «Контэ Спа». Прадстаўнікі пераможцы аўкцыёну ад каментароў па пагадненні адмовіліся.

Кітайцы не змаглі выйграць з-за сваёй невысокай актыўнасці на таргах. Стартавая цана лагера складала 4,5 млрд рублёў (253.000 даляраў). Але кітайцы не здаюцца, на гэты раз яны паспрабуюць купіць 16-павярховы будынак гасцініцы «Гродна» на таргах 19 кастрычніка.

«У будынку гасцініцы мы маем намер стварыць забаўляльна-турыстычны цэнтр, які паспрыяў бы абмену вопытам двух народаў. Хутчэй за ўсё, супрацоўніцтва з Гродзенскай вобласцю будзе развівацца па гэтай лініі», — паведаміў Лю Вэйпін.

Як патлумачыў старшыня Гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой, сёння стартавы кошт аб'екта складае Br73 млрд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?