Сёння, 23 верасня, Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» і выдавецтва «Лімарыус» запрашаюць на прэзентацыю кнігі доктара Янкі Запрудніка «Па гарачых слядах мінуўшчыны».

Калі вы хочаце ведаць:

— чым жылі і пра што пісалі ў лістах маладыя беларусы больш як паўстагоддзя таму,

— як навучаліся ў Лювенскім універсітэце ў Бельгіі,

— з чаго пачыналася Беларуская рэдакцыя Радыё Свабода,

- як выдавалася найбуйнейшая беларуская газета на Захадзе,

— як ладзіліся беларускія канцэрты ў Мюнхене ў 1950-х,

— чым адрознівалася жыццё ў Амерыцы ад жыцця ў Заходняй Еўропе.

Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» і выдавецтва «Лімарыус» запрашаюць вас пачуць адказы падчас прэзентацыі кнігі амерыканскага беларуса, доктара Янкі Запрудніка «Па гарачых слядах мінуўшчыны: Мае лісты 1952—1959».

На вашыя пытанні адкажуць: рэдактар кнігі Валянціна Трыгубовіч, даследчыца Наталля Гардзіенка і прадстаўнікі выдавецтва «Лімарыус» ды Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына».

Месца спаткання: 23 верасня а 18.00 у кнігарні «логвінаЎ» (Мінск, пр-т Незалежнасці, 37а).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0