Да ўручэння Нобелеўскіх прэмій засталося паўмесяца, а значыцца, надышоў час уручэння Шнобелеўскіх (Ігнобелеўскіх) прэмій — узнагародаў за самыя экстравагантныя ідэі і абсурдныя навуковыя даследаванні. «За дасягненні, якія прымушаюць спачатку засмяяцца, а пасля — задумацца», — адзначаюць арганізатары.

Уручэнне адбылося ў Гарвардскім універсітэце ўжо 25-ы раз. Хто стаў пераможцам на гэты раз?

Шнобелеўскія прэмія па хіміі ўручаная за адкрыццё спосабу ператвараць звараныя курыныя яйкі назад у сырыя.

У галіне фізікі адзначаныя амерыканскія навукоўцы, якія даказвалі, што памер млекакормячых ніяк не звязаны з часам іх мачавыпускання — і даказалі ж!

Эканамічную прэмію атрымаў кіраўнік паліцыі Бангкока. Ён прапанаваў выплачваць паліцэйскім прэмію за адмову ад хабару.

Шнобелеўская прэмія па літаратуры прысуджана даследчыкам, якія займаліся лінгвістычным аналізам. Яны даказалі, што як мінімум у дзесяці розных мовах, якія не знаходзяцца паміж сабой у моўным сваяцтве, выклічнік «а?» выкарыстоўваецца для таго, каб нешта перапытаць у суразмоўцы.

Медыцынскай прэміяй сёлета вырашана ўзнагародзіць аўтараў чатырох даследаванняў, так ці інакш звязаных са шкодай і карысцю пацалункаў.

Прэмія па біялогіі дасталася навукоўцам з ЗША і Чылі. Яны высветлілі, што, калі курыцы прымайстраваць пратэз хваста, яна будзе хадзіць як дыназаўр.

Уладальнікамі Шнобелеўскай прэміі па матэматыцы сталі даследчыкі, якія падлічылі, што мараканскі султан Ісмаіл мог займацца сэксам штодня на працягу 32 гадоў для таго, каб зачаць 888 дзяцей.

У катэгорыі «медыцынская дыягностыка» прыз атрымалі навукоўцы, які даследавалі боль у жываце. Высветлілася, што ўзмацненне болю пры пераездзе праз ляжачага паліцэйскага сведчыць аб наяўнасці вострага апендыцыту.

Нарэшце, Шнобелеўскую прэмію ў намінацыях «псіхалогія» і «энтамалогія» атрымалі даследчыкі, якія даведаліся ўкусы якіх насякомых самыя балючыя і якія вобласці цела чалавека найбольш успрымальныя да такіх ўкусаў.

* * *

Лукашэнка стаў лаўрэатам Шнобелеўскай прэміі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?