24 красавіка слонімскі прадпрымальнік Віктар Кастусік адмовіўся ад далейшай рэалізацыі недзяржаўнай «Газеты Слонімскай». Чыноўнікі прыгразілі, што ён можа страціць бізнэс, калі будзе надалей распаўсюджваць «ГС». Апроч таго, як цьвердзіць галоўны рэдактар выданьня Віктар Валадашчук, загадчык аддзелу гандлю й бытавых паслугаў мясцовага райвыканкаму Ігар Трафімовіч пагражае ліквідацыяй бізнэсу іншым прадпрымальнікам, якія распаўсюджваюць газэту. Пагрозаў пакуль што не збаяліся шасьцёра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0