Прэзідэнт Беларусі зацвердзіў Палажэнне аб парадку праходжання службы ў рэзерве. Адпаведны ўказ кіраўнік дзяржавы падпісаў 10 сакавіка, паведамілі БЕЛТА у прэс‑службе прэзідэнта.

У палажэнні ўрэгуляваны пытанні, звязаныя з арганізацыяй прыёму і ўліку рэзервістаў у воінскай часці, прысваення ім воінскіх званняў, праходжання заняткаў і вучэбных збораў і звальнення са службы ў рэзерве ў запас (адстаўку).

Указ уступае ў сілу праз месяц пасля яго афіцыйнага апублікавання.

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0