ДТЗ адбылося днём 18 верасня на вул. Кірава, на прыпынку «Завод ЖБК».

«Кіроўца зачыніў дзверы і пачаў ад'язджаць ад прыпынку. А ў гэты час п'яны пасажыр самавольна адчыніў дзверы і выскачыў з аўтобуса», — паведамілі ў АДАІ Баранавіцкага ГАУС.

Відавочцы здарэння распавялі інспектарам ДАІ, што мужчына яшчэ ў аўтобусе паводзіў сябе неадэкватна, дэбашырыў і чапляўся да іншых пасажыраў.

Мужчыну з рознымі траўмамі адвезлі ў бальніцу. Медыкі папярэдне канстатавалі ў «скакуна» закрытую чэрапна-мазгавую траўму і страсенне мозгу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?