Служба бяспекі Украіны правярае дакладнасць інфармацыі аб тым, ці былы старшыня Апеляцыйнага суда горада Кіева Антон Чарнушэнка быў супрацоўнікам Федэральнай службы бяспекі Расіі.

Пра гэта заявіў дарадца старшыні СБУ Юрый Тандыт у эфіры «Грамадскага тэлебачання», паведамляе прэс-служба ведамства.

Ён прадэманстраваў тэчку з дакументамі — справу афіцэра Камітэта дзяржаўнай бяспекі СССР Антона Чарнушэнкі.

«Гэты чалавек, па папярэдняй інфармацыі, якую мы будзем правяраць, афіцэр ФСБ РФ», — падкрэсліў Тандыт.

Ён выказаў здагадку, што, знаходзячыся цяпер на тэрыторыі Расіі, Чарнушэнка будзе выкарыстаны ў інфармацыйных спецаперацыях супраць Украіны.

Як вядома, Генпракуратура паведаміла аб падазрэнні старшыні Апеляцыйнага суда Кіева Антона Чарнушэнка ў здзяйсненні цяжкіх крымінальных злачынстваў.

Чарнушэнку падазраюць у здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 2 арт. 376-1 (незаконнае ўмяшанне ў працу аўтаматызаванай сістэмы дакументазвароту суда) і ч. 2 арт. 375 (вынясенне суддзёй заведама неправасудных судовых рашэнняў) КК Украіны.

Былі апублікаваныя тэксты смс-паведамленняў, якія атрымліваў старшыня Кіеўскага апеляцыйнага суда Антон Чарнушэнка, з указаннямі аб неабходным выніку той ці іншай справы

Пазней парламент даў дазвол на затрыманне суддзі. Аднак да таго моманту суддзя ўжо знік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0