Фото VitalyKuzmin

Фото VitalyKuzmin

Чатыры расійскіх знішчальнікі Су-27 ужо прыбылі ў Сірыю. Пакуль незразумела, як гэтыя самалёты будуць выкарыстоўвацца на тэрыторыі краіны, паведамляе CNN са спасылкай на крыніцы ў Пентагоне.

Выданне Wall Street Journal таксама паведамляе пра прыбыццё расійскіх знішчальнікаў у Сірыю і адзначае, што яны прыляцелі за некалькі гадзін да перамоваў міністраў абароны ЗША і Расіі.

Адзін з амерыканскіх чыноўнікаў на ўмовах ананімнасці пацвердзіў выданню Reuters, што чатыры тактычных расійскія знішчальнікі былі адпраўленыя ў Сірыю.

Раней кіраўнік сірыйскага МЗС Валід аль-Муалем заявіў, што Сірыя можа звярнуцца да Расіі з просьбай даслаць войскі, калі ўзнікне такая неабходнасць, аднак цяпер расійскія вайскоўцы ў краіне не ваююць.

Раней кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў заявіў, што Расія прадоўжыць пастаўляць ваенную тэхніку ў Сірыю, каб забяспечыць належную абараназдольнасць краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0