Папа Францішак упершыню прыбыў з візітам на Кубу, дзе правядзе чатыры дні, а затым адправіцца ў ЗША. Выступаючы ў Гаване, ён заклікаў прэзідэнта ЗША Барака Абаму і кубінскага лідара Рауля Кастра працягнуць нармалізацыю адносін паміж краінамі.

Папа Францішак і Рауль Кастра, фота AFP

Папа Францішак і Рауль Кастра, фота AFP

Францішку, першаму пантыфіку з Лацінскай Амерыкі, прыпісваюць актыўны ўдзел у аднаўленні дыялогу паміж Вашынгтонам і Гаванай.

«Вось ужо некалькі месяцаў мы назіраем падзею, якая напаўняе нас надзеяй: працэс нармалізацыі адносін паміж двума народамі пасля столькіх гадоў адчужэння», — сказаў Францішак.

«Я заклікаю палітычных лідараў настойліва ісці па гэтым шляху і раскрываць увесь свой патэнцыял… у якасці прыкладу прымірэння для ўсяго свету», — дадаў пантыфік.

У прывітальнай прамове Рауль Кастра падзякаваў кіраўніку каталікоў за яго ўклад у аднаўленне адносін Кубы з ЗША і асудзіў дзеючае 53 гады гандлёвае эмбарга Вашынгтона ў дачыненні да Кубы.

У чацвер Ватыкан выказаў надзею на тое, што візіт папы дапаможа пакласці канец 53-гадоваму амерыканскаму эмбарга і прывядзе да пашырэння правоў і свабод на востраве.

У пятніцу ЗША абвясцілі аб змякчэнні абмежаванняў, што тычыліся паездак на Кубу і супрацоўніцтва з кубінскімі прадпрымальнікамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?