У Мінску ў ноч з 19 на 20 верасня адбылося ДТЗ, у якім пацярпеў кіроўца матацыкла і яго пасажырка, паведаміла старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Фрунзенскага раёна Мінска Алена Волчак.

Як патлумачыла прадстаўнік ДАІ, мужчына 1976 года нараджэння ехаў на матацыкле «Хонда» па вуліцы Прытыцкага ў напрамку МКАД. Кіроўца не справіўся з кіраваннем, наехаў на бардзюрны камень. Матацыкл упаў ад удару. У выніку кіроўца і пасажырка 1982 года нараджэння шпіталізаваныя з пераломамі.

Паводле папярэдняй інфармацыі, абодва былі ў стане алкагольнага ап'янення. Пры гэтым кіроўца мае права на кіраванне транспартнымі сродкамі катэгорый «А», «В» і «С», але гэтай ноччу пры сабе ў яго не было наогул ніякіх дакументаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?