Сёння, 20 верасня 2015 года ўступае ў сілу другі пратакол паміж Кабінетам міністраў Украіны і ўрадам Польшчы аб унясенні змяненняў у пагадненне паміж урадамі дзвюх краін аб правілах мясцовага прыгранічнага руху, падпісанага 28 сакавіка 2008 года ў Кіеве.

Як паведамляе прэс-служба Кабінета міністраў, палажэннямі другога пратакола прадугледжваецца, што жыхары памежнай зоны будуць атрымліваць дазволы на спрошчанае перасячэнне мяжы з правам знаходзіцца ў памежнай зоне іншай дзяржавы да 90 дзён кожны раз з даты перасячэння мяжы.

Збор за прыём і разгляд першай заявы складзе 20 еўра, а наступныя дазволы будуць выдавацца бясплатна. Прыём дакументаў на афармленне дазволу на мясцовы прыгранічны рух будуць ажыццяўляць таксама знешнія пастаўшчыкі паслуг.

Таксама дададзеныя 4 населеныя пункты Украіны, на жыхароў якіх распаўсюджваецца дзеянне пагаднення ад 2008 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?