Як паведамляе прэс‑служба пасольства Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла, 10 сакавіка беларускае прадпрыемства «Мінбакалеягандаль» і прадпрыемства па вытворчасці і перапрацоўцы кавы «Café Venezuela» падпісалі кантракт на першую пастаўку 20 тон венесуэльскай кавы «Прэміум». Гэтая партыя кавы, падкрэсліваецца ў паведамленні пасольства, «выраблена, упакавана і аформлена па‑руску спецыяльна для Беларусі».
Беларускі бок таксама выказаў зацікаўленасць у куплі венесуэльскай какавы і нацыянальнага венесуэльскага напою какуй.
0
0
0
0
0
0