Беларусь больш чым у два разы павялічыла пастаўкі садавіны ў Расею за год дзеяння эмбарга на прадукты, уведзенага ў жніўні 2014 года.

Пры гэтым краіна ператварылася ў найбуйнейшага пастаўшчыка ківі на расійскі рынак, паведамляе ТАСС са спасылкай на дадзеныя дакладу экспертаў партала FruitNews.

Паводле ацэнак аўтараў дакладу, за год дзеяння рэжыму контрсанкцый Беларусь завезла ў Расею 672,1 тыс. тон садавіны, тады як годам раней пастаўкі садавіны складалі 325,1 тыс. тон. Пастаўкі грушаў павялічыліся ў 2,84 разу, да 96 тыс. тон; яблыкаў — на 96% (337 тыс. тон); цытрусавых — на 60%, да 27 тыс. т.

Хоць ківі не растуць у Беларусі, краіна выйшла на першае месца па пастаўках гэтай садавіны ў Расею: прырост склаў 151% пры аб'ёме 10 тыс. тон. Усяго, гаворыцца ў дакладзе, Расія імпартавала 53 тыс. тон ківі, перадае РБК.

Акрамя Беларусі, пасля ўвядзення антысанкций значна павялічылі аб'ёмы паставак садавіны ў Расію Турцыя і Сербія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0