Брытанская пісьменніца Джэкі Колінз і сястра актрысы Джоан Колінз памерла на 78-м годзе жыцця ад раку грудзей у Лос-Анджэлесе, перадае Reuters.

«З велізарным жалем мы паведамляем аб смерці нашай цудоўнай, энергічнай і адзінай у сваім родзе маці, Джэкі Колінз, якая сёння памерла ад раку малочнай залозы», — цытуюць СМІ заяву сям'і пісьменніцы.

«Яна жыла поўным жыццём і была любімая сям'ёй, сябрамі і мільёнамі чытачоў, якіх цешыла больш за чатыры дзесяцігоддзі», — адзначаюць сваякі Колінз.

Сямейнікі прапануюць адправіць ахвяраванні на адрас цэнтраў па барацьбе з ракам замест кветак на магілу.

Дыягназ раку малочнай залозы чацвёртай ступені быў пастаўлены пісьменніцы шэсць з паловай гадоў таму. У апошнім інтэрв'ю 14 верасня, за 6 дзён да смерці, яна распавяла, што напісала пяць кніг і шмат падарожнічала з тых часоў, як даведалася пра хваробу. Акрамя таго, яна праходзіла поўны курс лекавання, які ўключаў у сябе хірургію, апраменьванне і хіміятэрапію.

Жаклін Джыл Колінз пачала сваю кар'еру ў 1968 годзе. Знакамітай яе зрабіў першы раман «Свет поўны жанатых мужчын». Агульны наклад яе кніг пра жыццё ў Галівудзе і злачынны свет дасягнуў 500 млн копій. У 2011 годзе Sunday Times паставіў яе на пятае месца ў рэйтынгу самых багатых брытанскіх аўтараў з асабістым багаццем на $96 млн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?