Каля 19-й гадзіны 19 верасня пінскія ратавальнікі атрымалі паведамленне, што ў кампрэсарнай мясцовага мясакамбіната адбылася ўцечка аміяку.

mchs.gov.by

mchs.gov.by

Абслугоўваючы персанал выйшаў на вуліцу яшчэ да прыбыцця ратавальнікаў. Як паведамляе прэс-служба МНС, на момант аварыі ў памяшканні былі чатыры чалавекі, якія праводзілі рэгламентныя работы па замене вентыля.

Аварыю ліквідавалі кампрэсаршчык прадпрыемства разам са звяном хімічнай разведкі МНС. Яны накруцілі кран на трубаправод.

Пры разгерметызацыі вентыля трубаправода адбылася ўцечка 10 кг аміяку. Пацярпелых, на шчасце, няма. Ратавальнікі асадзілі пару небяспечнага рэчыва з дапамогай вадзяной заслоны.

Мяркуецца, што прычынай аварыі сталі парушэнні пры правядзенні рэгламентных работ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0