Запрашаем усіх ахвотных прыняць удзел ва ўрачыстасцях, прысвечаных Дням Еўрапейскай спадчыны ў Беларусі па тэме «Індустрыяльная спадчына», якія адбудуцца 24 верасня з 17.00 да 20.00 на вуліцы Кастрычніцкай (раён дамоў 23-25 і дворык кавярні «Лаўка»). 

Акцыі да Дзён Еўрапейскай спадчыны ладзіць Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь сумесна з Інстытутам культуры Беларусі пры партнёрскай падтрымцы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, ААТ «БелРостІнвестБуд», ГА «МашЫна времени», майстэрні друку « Papera Press».

Да ўдзелу ў мерапрыемстве запрошаны прадстаўнікі Міністэрства культуры РБ, Міністэрства замежных спраў РБ, Савета Еўропы, пасольстваў замежных дзяржаў, прадстаўнікі буйных СМІ і шырокая грамадскасць.

У праграме мерапрыемства: урачыстае адкрыццё, выстава рэтрааўтамабіляў, арт-базар, прэзентацыя графіці і буклета, адкрыццё фотавыставы, выступ сучасных паэтаў і музычных гуртоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0