На гэтым тыдні верасень яшчэ парадуе цёплым і камфортным надвор'ем. Сярэдняя тэмпература паветра чакаецца на 3—6 градусаў вышэй за норму.

Першую палову тыдня надвор'е будзе вызначаць вобласць высокага атмасфернага ціску і цёплыя паветраныя масы з паўднёвага захаду Еўропы.

У аўторак, 22 верасня, пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +3 + 9°С, на тарфяніках Палесся месцамі замаразкі да 0 — -1°С, максімальная днём 14 + 20°С.

У сераду, 23 верасня, пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +3 + 10°С, па паўднёвым захадзе месцамі да +12°С; максімальная днём +18 + 25°С.

У другой частцы працоўнага тыдня па перыферыі антыцыклона, у краіну пачне паступаць больш цёплая, але вільготная паветраная маса з Чорнага мора, якая прынясе ў асобныя раёны кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман.

У чацвер, 24 верасня, тэмпература паветра чакаецца мінімальная ноччу 9 + 15°С, максімальная днём 21 + 26°С, па паўднёвым усходзе да + 28°С.

У пятніцу, 25 верасня, захаваецца прыкладна такі ж тэмпературны рэжым: мінімальная ноччу 9 + 16°С, максімальная днём 21 + 26°С, па паўднёвым усходзе да + 28°С.

У выхадныя дні прагназуецца няўстойлівы характар надвор'я.

У суботу, 26 верасня, яшчэ захаваецца цёплае і спакойнае надвор'е: месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +10 + 17°С, максімальная днём +18 + 25°С, па паўднёвым усходзе да + 27°С.

А вось у нядзелю, 27 верасня, надвор'е пачне псавацца: улада над надвор'ем возьме актыўны атмасферны фронт і прынясе ноччу месцамі, днём ужо на большую частку тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 9 + 15°С, днём стане свяжэй: 13 + 20°С, па паўднёвым усходзе краіны цяпло захаваецца да 21 + 25°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?