Ад часткі сваёй білетнай квоты на матч, што пройдзе 29 верасня ў Барысаве, адмовіўся УЕФА — і гэтыя месцы паступяць у продаж заўтра, паведамляе сайт беларускага клуба.

Для набыцця стануць даступнымі больш за 700 квіткоў трох катэгорый: 1-й — 400 000 рублёў; 2-й — 250 000 рублёў; 3 — 200 000 рублёў.

Білеты будуць прадавацца ў касах «Барысаў-Арэны» і офісе ticketpro у Мінску (пр. Машэрава, 25, з 10:00 да 20:00).

Як паведамлялася раней, білетныя пакеты на ўсе тры матчы ЛЧ для ўсіх ахвотных былі прададзеныя літаральна за гадзіну тыдзень таму, 14 верасня, што выклікала заўвагі наконт білетнай палітыкі клуба.

***

Нагадаем, што ў першым туры групавога раўнду Лігі чэмпіёнаў БАТЭ ў гасцях прайграў нямецкаму «Баеру» з лікам 1:4, а «Рома» згуляла дома ўнічыю з «Барселонай» — 1:1.

«Барселона» згуляе ў Барысаве 20 кастрычніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?