Прамыя кантакты з расійскімі суб'ектамі гаспадарання з'яўляюцца асновай гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння і фундаментам адносін Беларусі і Расіі.

Гэта адзначыў Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з губернатарам Ульянаўскай вобласці Сяргеем Марозавым.

Кіраўнік дзяржавы сказаў, што гэта сустрэча — працяг нядаўняй размовы, якая была пачата на высокім узроўні ў Сочы. «Там адбылася не проста размова, а было прадэманстравана наша адзінства і жаданне развіваць супрацоўніцтва, — упэўнены кіраўнік Беларусі. — Мы ўсяму свету паказалі, што мы ўмеем рабіць — рукамі, галавой. І сённяшнюю сустрэчу можна лічыць працягам сочынскіх перагавораў, сустрэч, кірмашоў».

Аляксандр Лукашэнка адзначыў важнасць таго, што Ульянаўская вобласць з'яўляецца прызнаным лідарам Расіі ў аўтамабіле- і авіябудаванні. Пры гэтым рэгіён імкнецца быць адным з перадавых у пашырэнні прыватнага бізнесу і прыцягненні буйных інвестараў.

Беларускія прадпрыемствы звязаны з вытворчасцямі Ульянаўскай вобласці адзіным тэхналагічным ланцугом. Яны пастаўляюць у гэты расійскі рэгіён аўтакампаненты, помпы, рухавікі і сілавыя ўстаноўкі. Лукашэнка лічыць, што трэба не проста прадоўжыць гэту работу, а задзейнічаць увесь існуючы патэнцыял і пашыраць сферы двухбаковага супрацоўніцтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?