Прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху аб'явіў аб сумесных з Расіяй планах па каардынацыі ваенных дзеянняў у Сірыі.

AFP

AFP

«Маёй мэтай было выключыць непаразуменне паміж ізраільскай арміяй і расійскімі падраздзяленнямі», — заявіў Нетаньяху пасля перамоваў у Маскве з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.

Па словах ізраільскага прэм'ера, лідарам дзвюх краін удалося дамовіцца пра механізмы прадухілення сітуацый, якія маглі б прывесці да выпадковай перастрэлкі паміж вайскоўцамі Ізраіля і Расіі.

Ізраільскі прэм'ер прыехаў у Маскву разам з начальнікам Генеральнага штаба арміі і камандзірам ваеннай выведкі.

З самага пачатку было абвешчана, што абмяркоўвацца будзе сітуацыя ў Сірыі. «Я тут у сувязі са складанай сітуацыяй у сферы бяспекі, якая становіцца ўсё больш складанай на нашай паўночнай мяжы», — заявіў у пачатку сустрэчы Нетаньяху.

Агенцтва Рэйтэр, цытуючы неназваную крыніцу, блізкую да ізраільскай дэлегацыі, паведаміла, што размова на перамовах у Маскве можа ісці пра тое, што Расія і Ізраіль выразна размяжуюць зоны, у якіх будуць праводзіцца аперацыі ў Сірыі, ці нават дамовяцца аб тым, што адзін бок будзе здзяйсняць палёты авіяцыі ўдзень, а іншы ўночы.

Глядзіце таксама: У Сірыю адправілі 1.700 расійскіх вайскоўцаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?