Парламент Венгрыі ўхваліў закон, які дазваляе ўраду выкарыстоўваць армію для ўрэгулявання крызісу з мігрантамі.

Вайскоўцы змогуць прымяняць несмяротную зброю, у тым ліку гумовыя кулі, слёзатачывы газ і сеткі.

Паводле новага закона, армія атрымлівае права прымаць удзел у патруляванні мяжы.

Раней парламент Венгрыі зрабіў значна больш жорсткім міграцыйнае заканадаўства і ўвёў за нелегальнае пранікненне на тэрыторыю краіны пакаранне ў выглядзе турэмнага зняволення.

Каб спыніць некантралюемы паток мігрантаў, Венгрыя ўжо перакрыла металічным плотам з калючым дротам мяжу з Сербіяй і пачала будаваць аналагічную сцяну на мяжы з Харватыяй.

Паводле самых кансерватыўных ацэнак, за гэты год праз тэрыторыю Венгрыі прайшлі ўжо больш за 200 тысяч уцекачоў, якія імкнуцца трапіць у эканамічна развітыя краіны Еўрасаюза, у першую чаргу ў Германію.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?