Глабальны фонд па барацьбе са СНІДам, туберкулёзам і малярыяй паведамляе, што за час сваёй працы з 2002 года здолеў выратаваць 17 млн жыццяў.

Аўтары свежай справаздачы фонду, заснаванага Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя і заснавальнікам Microsoft Білам Гейтсам, тлумачаць, што такога выніку ўдалося дамагчыся дзякуючы дасягненням у галіне аховы здароўя па ўсім свеце.

Глабальны фонд, у прыватнасці, фінансуе праекты па масавым укараненні антырэтравірусных прэпаратаў і забеспячэнні мільёнаў дзяцей супрацьмаскітнымі сеткамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?