Сям'я памерлай Жанны Фрыске плануе да Новага года выдаць пасмяротны альбом выканаўцы, у які ўвойдуць яе нявыдадзеныя песні. Пра гэта паведаміла Наталля Фрыске, сястра спявачкі.

liveinternet.ru

liveinternet.ru

«Будзе запісвацца альбом з яе нявыдадзеных песень! Дакладна не ведаем калі. Песні яна запісвала, некаторыя ўжо гадоў шэсць таму, адну проста перад хваробай», — напісала Наталля Фрыске ў каментарах да аднаго з пастоў у сваім Instagram.

Акрамя таго, Наталля Фрыске ў адказ на прапанову выйсці на сцэну сказала, што не думае займацца музычнай кар'ерай. Яна напісала: «Жанну ніхто ніколі не зможа замяніць».

Жанна Фрыске памерла ў чэрвені 2015 пасля двух гадоў барацьбы з пухлінай галаўнога мозгу. Ёй было 40 гадоў. Пра хваробу спявачкі стала вядома ў студзені 2014 года, калі пра яе распавяла сям'я Фрыске.

Фрыске атрымала вядомасць, выступаючы ў групе «Блестящие». Затым яна пачала сольную кар'еру, а таксама знялася ў фільмах «Начны дазор», «Дзённы дазор», «Пра што гавораць мужчыны».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?