БГК імя Мяшкова зноў быў мацнейшым за чэмпіёна Сербіі «Вайводзіны». 19 верасня ў межах Лігі чэмпіёнаў на дамашняй пляцоўцы брэстаўчане разбілі сербскі клуб 34:22, а 21 верасня на дамашняй пляцоўцы Палаца спорту «Вікторыя» каманды сустрэліся зноў, зараз у межах SEHA-лігі, і зноў упэўненую перамогу з лікам 31:22 атрымаў БГК.
Брэстаўчане выйгралі першы тайм (12:10) і да фінальнай сірэны давялі сваю перавагу да дзевяці мячоў.
У БГК галы закідвалі: Стойкавіч — 7, Шыловіч — 5, Вукіч, Нікуленкаў, Бабічаў — па 4, Разгор, Кулак — па 2, Рутэнка, Крыштопанс, Баранаў — па 1.
У SEHA-лізе «мяшкоўцы» згулялі пяць матчаў: выйграўшы тры з іх і двойчы ўступілі. У «Вайводзіны» пасля шасці паядынкаў няма перамог: дзве нічые і чатыры паражэнні.
А лідзіруюць у турніры харвацкі «Заграб», славацкі «Татран» і македонскі «Вардар», якія набралі па дзевяць ачкоў, выйграўшы ўсе тры матчы. Дзевяць ачкоў стала ў БГК, праўда, пасля пяці згуляных паядынкаў.
Наступны матч БГК згуляе 26 верасня ў славацкім Прэшаве супраць «Татрана» ў межах Лігі чэмпіёнаў.