Беларуская оперная спявачка Надзея Кучар трыумфальна дэбютавала ў Вялікім Тэатры Жэневы.

Сезон там адкрыўся патрыятычнай операй Джаакіна Расіні «Вільгельм Тэль». Пастаноўка цягнецца «нудна і сонна, — піша выданне resmusica.com, — пакуль на сцэне не з'яўляецца Надзея Кучар у ролі Матыльды і не пачынае спяваць». «Яе голас выключна лёгкі, а прыгажосць лініі спеву нагадвае Кацю Рычарэлі, якая выконвала на жэнеўскай сцэне тую самую ролю ў верасні 1979 года!» — усклікае рэцэнзент Жак Шміт.

«Ад харызмы Надзеі Кучар сцэна заззяла, — піша выданне, — публіка прачнулася і ўзнагародзіла беларускую сапрана першымі ад пачатку спектакля апладысментамі, а тэнар Джон Осбарн у ролі Арнольда падцягнуўся ў выкананні да сваёй партнёркі. 

Надзея Кучар вырасла ў Беларусі. Яна скончыла Мінскае музычнае вучылішча імя Глінкі па спецыяльнасці «музыказнаўства», але пасля вырашыла паступіць у кансерваторыю Санкт-Пецярбурга на вакал.

Яна спявала ў Мінску, Пермі, выйграла прэстыжны міжнародны конкурс у Брытаніі і, мяркуюць крытыкі, яе чакае бліскучая міжнародная кар'ера. Магчыма, з Беларусі ўзышла зорка, роўных якой яшчэ не было.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?