Супрацоўнікамі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Першамайскага РУУС сталіцы сумесна з супрацоўнікамі інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Першамайскім раёне затрыманы 23-гадовы кіроўца, які незаконна рэалізоўваў квіткі на матчы БАТЭ ў Лізе чэмпіёнаў, паведамляе прэс-служба сталічнай міліцыі.

У затрыманага канфіскавалі 27 квіткоў на суму больш за 16 млн рублёў. Квіткі вернутыя ў касы.

Дарэчы, у 2013 годзе хлопец судзімы за незаконныя дзеянні з наркатычнымі сродкамі і псіхатропнымі рэчывамі. У яго дачыненні складзены адміністрацыйны пратакол па ч. 1 арт. 12.7 («Незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць») КаАП Рэспублікі Беларусь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0