На судзе ў расійскім Данецку ўкраінская ваеннаслужачая Надзея Саўчанка цалкам адмовілася прызнаваць сваю віну і паўтарыла, што яе сілай вывезлі з тэрыторыі Украіны ў Расію.

«Я ніколі ў жыцці не страляла па людзях без зброі. Я — салдат, а не забойца», — заявіла Надзея Саўчанка.

Пракуратура абвінавачвае Саўчанка ў датычнасці да забойства двух расейскіх журналістаў у Данбасе летам мінулага года.

У пачатку пасяджэння суда бок абвінавачання ўдакладніў, што лічыць Саўчанка вінаватай у тым, што яна наўмысна навяла агонь артылерыі на мірных грамадзян.

«Наводчыкам артылерыі я ніколі не была. Я — авіятар, а не артылерыст. Гэта вельмі розныя рэчы», — сказала ў адказ Саўчанка.

Украінская лётчыца сцвярджае, што яе выкралі з тэрыторыі Украіны і сілай вывезлі на тэрыторыю Расіі. «У маім выкраданні былі замяшаныя следчыя органы Расіі», — удакладніла яна.

Надзея Саўчанка лічыць крымінальную справу супраць яе сфальшаванай і палітычна матываванай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?